Новы выпуск: Tor Browser 10

Новы выдатны браўзер Tor 10 для настольных камп’ютараў зараз даступны на старонцы загрузкі Tor браўзера, а таксама ў нашым каталогу дыстрыбутываў!

Версія Tor Browser 10 для Android знаходзіцца ў стадыі актыўнай распрацоўкі, і мы падтрымліваем бягучую версію да таго часу, пакуль не будзе гатова новая. Mozilla інфармуе нас пра ўсе вядомыя ёй праблемы, якія закранаюць гэтую версію. У найбліжэйшыя тыдні мы плануем выпусціць новы Tor Browser для Android на базе Fenix.

Tor Browser 10 пастаўляецца з Firefox 78.3.0esr, абнаўляе NoScript да версіі 11.0.44 і Tor да версіі 0.4.4.5. Гэты выпуск уключае важныя абнаўленні бяспекі Firefox.

Гэты новы выпуск Tor Browser накіраваны на стабілізацыю працы Tor Browser на базе новага выпуску пашыранай падтрымкі Mozilla Firefox. Tor Browser 10.0 – першы стабільны выпуск серыі 10.0, заснаваны на Firefox 78esr.

Нататка: Tor Browser 10.0 - гэта фінальная серыя Tor Browser, якая падтрымлівае CentOS 6. Пачыная з серыі 10.05, CentOS 6 не падтрымліваецца.

Пакіньце водгук

Калі вы знайшлі памылку або маеце прапанову, як мы можам палепшыць гэты выпуск, паведаміце нам. Дзякуй усім камандам Tor і шматлікім валанцёрам, якія ўнеслі свой уклад у гэты выпуск.

Вам патрэбна дапамога?

Праглядзіце распаўсюджаныя пытанні супольнасці

Падтрымка наведвальнікаў

Звяжыцеся з намі

Майце зносіны з намі ў чаце!

Далучайцеся да нас у IRC